Словы вядучых: Свята толькі тады свята, калі на яго запрашаюць гасцей.
А дакладней, калі запрошаныя госці на свята прыязджаюць. Значыць у нас сапраўднае свята. Да нас завіталі прадстаўнікі гаспадарак, якім вучні нашай школы дапамагалі ўбіраць ураджай. Гэта…. Слова нашым гасцям…… для вас гучыць песня…
Дзеючыя асобы:
Паўлінка.
Маці Паўлінкі.
Якім.
Пан Адольф Быкоўскі.
Сцэна аформлена ў выглядзе пакоя у вясковай хаце. На сцэне надпіс “Свята Ураджаю ў гасцях у Паўлінкі”. Зала упрыгожана жоўтым лісцем, паветранымі шарамі. Гучыць лірычная мелодыя. На сцэне Паўлінка.
Паўлінка: Эх, штось сэрцайка трасецца, як бы хто яго знячэўку перапужаў. Даліпантачкі аніяк не магу сама з сабой да ладу прыйсці. Нецікава на сэрцы. І чаго яму бедненькаму не стае? Піць і есці, дзякаваць Богу, хватае, часам татка дае грошы і на сукенкі… чаго, чаго, здаецца, тут хацець?.. Ох, ох, ох, як жа маркотненька! Проста хоць збірай манаткі, ды ідзі ўпрочкі з хаткі.
Ужо вечарэе. Зараз госці пачнуць збірацца. Сёння ж свята такое – свята Ураджаю. Вось мы з мамай і надумаліся гасцей запрасіць. Але мне зараз зусім нешта не хочацца весяліцца. І дзе гэта Якім падзеўся?
А шчыра абяцаўся, шэльма, напэўна прыйсці. І што гэта мае бацькі да яго маюць. З тае пары, як даведаліся, што Якім на мяне мілым вокам пазірае, усёроўна, як чорная котка між імі прабагла.
Ай, нехта ідзе. Ён, ён, напэўна, ён.
Якім: Вось і я – як тут быў. Добры вечар ясненькай панне Паўлінцы. Што, золатца маё ненагляднае, прачакалася трохі мяне, ненавісніка? А ці нікога нема?
Паўлінка: Усе дома. Толькі ў Якіма не ўсе дома. Смела будзь, як у Бога за пазухай. Бацькі няма, маці толькі дома. Гасцей чакаем.
Якім: Так! Значыцца свята будзе?
Паўлінка: Так, так! Вечарына быць то будзе, але не ўсе на ёй будуць.
Якім: Эх, Паўлінка! Ты усё сваё, мне і так горка на душы, як хто там палын засеяў, а ты яшчэ прытчамі сваімі соліш. Вось на злосць вазьму ды прыйду. Што ж яны тады са мною зробяць?
Паўлінка: Зрабіць – то нічога не зробяць, але і ты сам нічога не зробіш, а толькі пераробіш.
Якім: Паўлінка! Калі ужо надойдзе тая часіна, што нас злучыць навекі, і мы ужо ніколі не расстанемся. Калі? Калі?
Паўлінка: Ха – ха- ха! На святое ніколі. Вельмі ужо татка мой заеўся на цябе з таго часу, як даведаўся, што мы з табой злюбіліся. Ну, а без бацькоўскага благаславення гэты інтарэс наладзіць будзе вельмі трудна.
Якім: Паўлінка!
Паўлінка: Якім!
Альжбета: Паўлінка!
Паўлінка: Ой, Якім, хавайся, маці ідзе. Будзе мне калі ўбачыць.
Маці: Паўлінка! Ну, чаго ж ты сядзіш? Зараз жа свята пачынаць пара, госці ўжо сабраліся. Ты ж ведаеш, што і самы важны наш госць тут быць павінен.
Паўлінка: Ой, мама. Няма ў мяне настрою весяліцца. І ніякага вашага важнага госця мне не патрэбна. Ведаць яго не ведаю і ведаць не жадаю.
Маці: Як гэта ты не хочаш? Як гэта ты не ведаеш? То ж сам пан Адольф Быкоўскі. Твой бацька толькі яго аднаго зяцем сваім жадае бачыць.
Паўлінка: Бацька, можа, і жадае, а я не жадаю. Я Якіма люблю і замуж за яго аднаго пайду. А калі сёння на свяце яго не будзе, то і мне тут месца няма.
Маці: Ціха ты, дзяўчо неразумнае. Будзе твой Якім, будзе. А зараз лепш гасцей давай вітаць.
Паўлінка: Добры дзень, дарагія госці нашага свята Ураджаю!
Маці: Мы вітаем вучняў і настаўнікаў нашай школы.
Паўлінка: Мы вітаем прадстаўнікоў гаспадарак, якія завіталі сёння да нас у госці.
Маці: Хлопцы і дзяўчаты школы добра працавалі дзеля ўраджаю ў гэтым годзе на палях гаспадарак, а таксама на нашым школьным участку.
Паўлінка: Слова прадстаўляецца дырэктару школы….
Ідуць нумары мастацкай самадзейнасці ды конкурсы.
З’яўляецца пан Быкоўскі.
Адольф: Пахвалёны ў хату!
Маці: Навекі! Навекі!
Адольф: Выбачайце, што трохі прыпазніўся. Але ж гэта вінават мой жарабец. Як панёс з гары, што каля Прытыкаў, - і мяне выкінуў, і вось зламаў, так што аж мусіў другую каламажку ўзяць; праз тое і замарудзіў.
Маці: Проша, проша! Пан Адольф, праходзьце. Паўлінка, прынясі Пану Адольфу сесці.
Адольф: Дзякую, дзякую, вашэці. Проша са мной клопату не рабіць. А што ў васпанства добрага чуваць?
Маці: А што ж у нас чуваць? – Старая баба не хоча здыхаць, а маладая замуж ісці.
Адольф: Самадавольна. Хе-хе-хе! Старую трэба пшыдусіць, а маладую пшымусіць.
Маці: Якія ж сёлета ўраджаі ў пана Адольфа?
Адольф: А нішто сабе. Відам ілгучы. Жыта нажаў коп са дзвесці, аўса таксама са дзвесці, ячменю – з сотню.
Маці: А колькі ж у пана зямлі?
Адольф: Валокі з паўтары добрыя будзе.
Маці: І лес ёсць?
Адольф: А як жа – ёсць: з паўвалокі, калі не болей. Сосна ў сасонку!
Маці: І сенажаць ёсць?
Адольф: Ёсць, ёсць! Над самай рэчкай, таксама з паўвалочку. Мурог, як шафран.
Маці: Дык у пана ўсяго з паўвалочку ворнай зямлі?
Адольф: Н-нуу, так! З добрую паўвалочку!
Маці: У нас ворнай зямлі, мусіць, і са тры валокі будзе, і то мы столькі не не нажалі.
Паўлінка: Пан Адольф, мама, відаць лепшы за нас гаспадар.
Адольф: О, у мяне гаспадарка ні ў чым не зблыша. У мяне жонка і то будзе лепшая, як ува ўсіх.
Паўлінка: Каб толькі не ўдалася наравістая. Цікавасць, ці пан Адольф ужо сабе затаргаваў якую?
Адольф: Гэта, пакуль што, сакрэт.
Паўлінка: А мне пан Адольф скажа?
Адольф: Так. Але перш тату і маме, а пасля ўжо і васпані на самае вушка.
Паўлінка: Добра, добра! Пан Адольф як ведаў, што я трохі глухаватая.
Адольф: Глухаватая?
Паўлінка: Убок. Трэба шэршня за нос павадзіць, каб і дзесятаму заказаў, як жонкі купляць.
Адольф: А панна Паўлінка дык усё мне кампліменты гавора.
Паўлінка: Ага, кампліменты! Гэй, госці, музыкант! Ці не пара нам павесяліцца. Можа нават і патанцаваць. А то ж ногі так і чэсуцца. Так і хочацца з панам Адольфам лявоніху сыпануць.
Адольф: Фі! Я такіх мужыцкіх танцаў не гуляю.
Паўлінка: А якія ж вы танцы гуляеце?
Адольф: Грэц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту. Ну, што ж? Можна, мы з паненкай паспрабуем?
Паўлінка: Калі ж я гэтых мудрых танцаў не толькі што не ўмею, але ніколі нават іх і не бачыла.
Адольф: Не бойцеся! Я на ўсе лады вывучу паненку скакаць. Зайграйце нам грэц-польку! Не граюць. Ну дык падзі-спаць. А можа падзі-кварту зайграйце?
Паўлінка: А-ей,-ей! Вось табе і на! Так і не наўчуся гэтых панскіх танцаў.
Адольф: Не бядуйце вельмі. Я буду вытылінгаваць на язык, а васпанна толькі прыслухоўвайся ды вырабляй нагамі так, як і я.
Паўлінка: Значыцца, будзем гуляць пад язык.
Адольф: Вось так, вось так! Правую нагу сюды, а левую туды. Галава ў левы бок, а затым пад парог, ды вось так!.. раз, два, тры, то направа, то налева…
Паўлінка: Ай, нічога ў нас не атрымаецца. Мама! Ну вось бачыце, Якіма няма. Мне і пагуляць няма з кім!
Маці: Ну то дзе ж я яго табе вазьму?
Якім: Я тут!
Паўлінка: Якім! Як добра, што ты тут. Мне адразу весела стала. Давайце весяліцца. Ідзе гульнёвая праграма.