Карта музея

Гісторыя вёскі Вярэйкі                                                                                                 Краязнаўчы музей

У першым раздзеле змешчаны матэрыялы пра ўзнікненне вёскі і меркаванні аб паходжанні яе назвы. Помнікі, які захаваліся да нашых дзён, звязаны з імёнамі прадстаўнікоў рода Біспінгаў, памешчыкаў, якія валодалі Вярэйкамі з канца 18 стагоддзя па 1939 год. Гісторыя нашай вёскі адлюстравана ў фотаздымках, у замалёўках ваўкавыскага краязнаўцы В.Карпызы.

 

Ветэраны Вярэйкаўскага сельскага савета

На стэндах гэтага раздзела змешчана інфармацыя пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – жыхароў Вярэйкаўскага сельсавета, пра подзвіг сяржанта Пятрова Ф.Ф., які загінуў пры вызваленні нашай вёскі, а таксама экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны. Прыкладам вернасці піянерскай клятве з’яўляецца подзвіг Ніны Хомка (Зайцавай), якая ў гады вайны выратавала сцяг піянерскай дружыны і свой піянерскі гальштук.

 

Афганістан – наш боль

У  дадзеным раздзеле сабраны звесткі пра выпускнікоў нашай школы і жыхароў аграгарадка, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане.

Пры выкананні інтэрнацыянальнага доўга загінуў Ясюкевіч І.Т. - выпускнік нашай школы, уражэнец вёскі Залучаны. Яго імя носіць пярвічная арганізацыя БРПА нашай школы.

 

Этнаграфічная хатка

Вашай увазе прадстаўлены раздзел“Сялянскі быт беларусаў”.  Тут сабраны сельскагаспадарчыя прылады працы, посуд, прадметы хатняга ўжытку, прадметы інтэр’ера. Адным словам, ўсё тое, чым карысталіся і нават карыстаюцца цяпер беларускія сяляне. У нашай беларускай хаце прадстаўлены святочны жаночы строй. Ён складаецца з кашулі, спадніцы, фартуха і гарсэта.

Беларускі ўбор абавязкова аздабляўся вышытым узорам, арнаментам, вышытымі валошкамі. Упрыгожвалі хату тканыя посцілкі, дываны, налаўнікі.

І вядома ж рушнікі.

 

Пляценне з саломы і лазы

Раздзел прадстаўлены рознымі вырабамі, сплеценымі з лазы, лубу, саломы. Тут і кашы, і лазовая карзіна, лазовы куфар. Саламяныя карабы – выкарыстоўваліся для захавання збожжа. Кошыкамі нашы продкі пачалі карыстацца з даўніх часоў. Назначэнне іх рознае.. Кашы маглі быць любой формы: авальнай, квадратнай, прамавугольнай. З кошыкамі хадзілі ў лес у грыбы ці па ягады. Кашы з покрыўкамі служылі для захавання каўбас. Іх падвешвалі на гарышчы, куды з сенцаў вяла лесвіца.

Самым цікавым экспанатам, напэўна, з’яўляецца вярэнька, зробленая з лубу. Прызначалася для пераноскі прадуктаў і гародніны, для захавання дробных рэчаў – гузікаў, іголак, шпуляк з ніткамі.

 

Прадметы хатняга выкарыстання

У дадзенай раздзеле шмат хатніх і гаспадарчых рэчаў, неабходных селяніну.

На верхніх паліцах мы бачым прасы або жалязкі,якія разаграваліся вуголлем. Яны патрэбны былі для таго каб разгладзіць тканіну, або адзенне.

Шмат прыладаў працы для апацоўкі зерня, мукі, выпечкі хлеба.

Серп, жаночая прылада працы для ўборкі збожжавых культур.

Цэп, прасцейшая драўляная прылада з дапамогай якой вымалочвалі каласы.

Каменныя жоны для расцірання зерня. Нажніцы для стрыжкі авец. Капылы, якія уяўлялі сабой кавалак дрэва ў форме ступні на якім рабілі абутак

Абавязкова ў кожнай сялянскай хаце была дзяжа. Яшчэ яе называлі хлебніца. Гэта пасудзіна для заквашвання цеста. У хаце з вялікай пашанай ставіліся да дзяжы.

 Тут прадстаўлены маслабойкі. Гэта бандарны выраб, пасудзіна для збівання масла.

Пральная дошка аблягчала працу гаспадыні.

У “вугалку ткачыхі” размясціліся калаўрод-ляжак і калаўрод-стаяк - прылада для механізаванага прадзення ільну і воўны ў хатніх умовах.

Гэта матавіла – прылада для змотвання і размотвання пражы.

Шырока прадстаўлены чаўнакі для пракідвання ніткі ў працэсе ткання.

Сукала выкарыстоўвалася для намотвання нітак. У цэнтры экспазіцыі церніца, шчоткі для часання ільну.

У бакавых нішах прадстаўлены газоўкі, а ў цэнтральнай нішы вагі. Экспанату не менш за 100 гадоў.

 Сабрана цэлая калекцыя ганчарных вырабаў. На выставе прадстаўлены разныя віды збанкоў, гарлачоў, якія служылі для захавання малака і розных вадкіх прадуктаў.

Дзіўны экспанат – гляк, для захавання алею, квасу, вады, Ён закрываўся, меў корак.

 

Настаўнікі нашай школы

У дадзеным раздзеле экспазіцыі расказваецца аб гісторыі стварэння нашай школы і настаўніках, якія ў ёй працавалі. Стары будынак Вярэйкаўскай школы быў пабудаваны ў верасні 1939 года. Але дзейнасць школы была перапынена Вялікай Айчыннай вайной. Пяць гадоў школа маўчала, і толькі  ў 1944 годзе, пасля вызвалення нашага  краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яна зноў зазвінела дзіцячымі галасамі. А ў 1948 годзе школа дала свой першы выпуск за курс сямігадовай школы. У 1952 годзе школа набыла статус сярэдняй .

Гэты будынак захаваўся да нашых дзён.

У 1964 годзе была пабудавана наша сучасная школа.

На фотаздымках дырэктары і настаўнікі, якія працавалі ў нашай школе.

У нішах размешчаны ўзнагароды нашых настаўнікаў і дакументы, якія сведчаць аб адукацыі нашых землякоў у першай палове 20 стагоддзя..