Краеведческий музей
З гісторыі краязнаўчага музея Вярэйкаўскай сярэдняй школы
1 красавіка 2005 г. – на базе Вярэйкаўскай СШ пачаў працаваць краязнаўчы музейны пакой.
27 мая 2010 г. – па ініцыятыве дырэктара школы Кашына Уладзіміра Аляксеевіча, выдатніка Народнай асветы, музейны пакой быў рэарганізаваны ў краязнаўчы музей да 65-годдзя Вялікай Перамогі.
У музеі налічваецца 264 экспанаты асноўнага фонду і 214 экспанатаў навукова-дапаможнага фонду.
Асноўныя накірункі работы музея:- пошукавы; - даследчы; - турысцка-краязнаўчы. |
|
На базе школьнага музея праводзяцца:
класныя і інфармацыйныя гадзіны, урокі Памяці, урокі, прысвечаныя памятным падзеям, тэматычныя мерапрыемствы, піянерскія зборы, выставы, экскурсіі, сустрэчы з ветэранамі ВАВ і воінамі-інтэрнацыяналістамі, цікавыми людзьмі і інш.
Распрацаваны экскурсіі:
- аглядная экскурсія па асноўных раздзелах; - “Вёска ў час Вялікай Айчыннай вайны” - “Афганістан – наш боль”; - “Вугалок ткачыхі”; - “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – жыхары нашай вёскі”; - “Гісторыя гальштука Н.І.Хомка”; - “Гісторыя вёскі Вярэйкі” - “З гісторыі аднаго экспаната”; - “Калі ласка ў хату…”; - квэст-гульня “Музейны следапыт”; - “Наша школа ўчора і сёння”; - “Прадметы побыту нашых продкаў” ; - “Сем цудаў школьнага музея”; - “Этнаграфічная хатка”; - “Этнаграфічны турнір” і інш. |
Школьны музей можна назваць “чароўнай машынай часу”. У ёй за кароткі час можна здзейсніць падарожжа ў мінулае, убачыць і параўнаць прадметы розных часоў. Сабраныя экспанаты захоўваюць памяць былога. Фонды школьнага музея складаюцца з арыгінальных матэрыялаў, якія з’яўляюцца асноўнай часткай экспазіцыі.
Вывучэнне гісторыі роднага краю, традыцый народа, яго спадчыны садзейнічаюць фарміраванню ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы, гатоўнасці берагчы і памнажаць дасягненні сваіх продкаў.
Кіраўнік музея: Карвацкая М.М.
Наш адрас:
Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, аг. Вярэйкі, вул. Гродзенская, 21 (тэл. 91-373)