Жито

Жыта", "Хлеб", "Жыццё".

Гэтыя словы, як у даўнія часы, так i цяпер жывуць побач з намі. 

Хлеб надзенны дае силу чалавеку для працы, для жыцця. Нашы дзяды i прадзеды самі выпякалі хлеб. У невялікай дзежачцы ставілі рошчыну. У яе дабаўлялі варанай бульбы, каб хлеб быу мяккі i пульхны. Потым цеста у дзяжы ставілі на цёплую печ на 1-2 гадзіны, каб яно падышло.

I вось печ выпалена, з яе выграбаюць вуголле, попел вымятаюць мокрым вешкам. Маці або бабуля абгладжвае рукамі, змочанымі ў вадзе, круглыя боханы. Потым кладзе ix на драўляную лапату, засланую аерам або кляновымі лістамі.

Нарэшце боханы ўсе ў печы, зачыняецца заслонка, хлеб пячэцца. А каб не засох i не прыгарэу, гаспадыня наглядае за ім i нават калі-нікалі ліне ў печ з паўкубка вады.

... Надыходзіць урачысты момант. Хлеб дастаюць з печы, кладуць на ільняныя ручнікі, зверху замочваюць вадой i накрываюць ручнікамі. А па хаце плыве прыемны пах свежага хлеба, пах працы хлебаробаў, якія кармілі і цяпер кормяць нас, якім мы павінны адводзіць нізкі паклон.

Вельмі смачны свой печаны хлеб, ды яшчэ з маслам.