Верейки в годы Великой Отечественной войны
22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз.
О Беларусь, мой край –
агонь і попел, чорныя бярозы!..
Грымяць нябёсы ўсе, дарогі ўсе,
зрывае стрэхі бура агнявая...
Вайна ляціць, вайна бранёй паўзе,
па камяніцах бомбамі ступае...
Імклівае наступленне ворага стрымаць не ўдалося. Браніраваны кулак нямецкай арміі быў накіраваны на Ваўкавыск – важны стратэгічны пункт і чыгуначны вузел.
Войскі 3-й і 10-й армій аказалі ўпорнае супраціўленне фашысцкім захопнікам на Беластоцска-Гродзенскім напрамку.
Ішоў чацвёрты дзень вайны. Пачаўся бой за Ваўкавыск. Камандны пункт 10-й арміі знаходзіўся на Шведскай гары. Тут быў і генерал-лейтэнант Д.М. Карбышаў. Неба Ваўкавыска ў першыя дні вайны абараняў 219 зенітна-артылерыйскі дывізіён. Камандаваў ім капітан Л.П. Малыгін.
Пасля бамбёжкі горада ясная раніца ператварылася ў пекла. Ляцела ў паветра развернутая выбухамі зямля. Удушлівы дым еў вочы, цяжка было дыхаць. На пярэднім краі кіпеў рукапашны бой. Але сілы былі няроўнымі. Горад быў здадзены 27 чэрвеня 1941 года.
22 ліпеня 1941 года Гітлер перадаў Беластоцкую акругу і Ваўкавыск обер-прэзідэнту Усходне-Прускай правінцыі Эрыху Коху, назваўшы беларускія землі “Паўднёва Ўсходняя Прусія”. На Ваўкавышчыне адразу пачалі ўстанаўліваць “новы парадак.
29 чэрвеня, у дзень святых Пятра і Паўла, немцы занялі Вярэйкі. Пачалася акупацыя, якая цягнулася 3 гады. Солтысам выбралі Радкевіча. Пасля вайны яго кінулі ў турму, дзе ён і памёр. Затым солтысам стаў Савасцянік. Пасля вайны ён хаваўся ў лесе ад праследавання ўладаў.
Вярэйкамі і суседнімі вёскамі кіраваў кульгавы немец са сваім памочнікам. Яго так і называлі “Кульгавы”, хоць прозвішча ён меў Гапер. Ездзіў Гапер на брычцы. Спачатку вазніцай быў Сайко, а затым – Мізінец С.І. “Кульгавы” быў вельмі строгі. Ездзіў заўсёды з гумавым кіем, які называлі “гумай”. Усе сустрэчныя павінны былі зняць шапку і нізка пакланіцца. Людзі яшчэ і цяпер успамінаюць чуму “кульгавага”. Нават свайго вазніцу не шкадаваў Гапер. Навечна застаўся шрам ад “чумы” на твары Мізінца С.І.
Калі немцы адступалі, “кульгавы” таксама на брычцы адправіўся ў дарогу. Вёз яго ўсё той жа Сяргей Іванавіч. Аднак ноччу яму ўдалося ўцячы ад свайго гаспадара і вярнуцца дахаты. Які лёс напаткаў “кульгавага”, так ніхто і не ведае.
У Вярэйкі вярнулася пані Ельская – жонка былога кіраўніка Вярэйкаўскага маёнтка. Жыццё ў акупацыі было вельмі цяжкім.
Пачаліся рэпрэсіі супраць савецкіх актывістаў. Немцы расстралялі доктара Шлёзберга, калгасных актывістаў Апона І.Я. і Бутрыма У.В., сакратара Сельскага Савета Уладзіміра Якаўлевіча Бутрыма.
У час акупацыі некаторыя жыхары вёскі былі вывезены ў Германію – Хоміч Н.І., Салтрук Н.А., Казак А.І., Міхалевіч В.А., Сцепанчук Я.І., Машковіч В.І., Сявец Галіна, Сулай Клаўдзія. Апошняя больш у вёску не вярнулася. Не вярнуліся назад таксама Данільчык І.І., Міхалевіч І.В., Кунец І.В. Сям’я Гардзіеўскіх, якая жыла жыла на хутары каля вёскі Залучаны, была расстраляна немцамі ў 1943 годзе за дапамогу партызанам. Немцы выследзілі, калі Георгій панёс у лес яду для акружэнцаў-чырвонаармейцаў, забілі яго, а потым расстралялі і жонку, і чацвёра дзяцей.
Наша вёска Вярэйкібыла вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у нядзелю 16 ліпеня 1944 года байцамі 2 – га Беларускага фронту (камандуючы – генерал-палкоўнік Г.Ф. Захараў). Вызвалялі вёскі Цярэшкі, Вярэйкі, Кувекі, Залучаны часткі 238-ай стралковай дывізіі, 1901 самаходны артылерыйскі полк 3-й Арміі 2-го Белурускага фронту.
Камандуючым 238 стралковай дывізіі ў той час быў палкоўнік Канавалаў васілій Андрэеевіч, командующим 250 стрелковой дивизии – генерал-майор Мосин Иван Васильевич, камандуючым 250 стралковай дывізіі - генерал-маёр Мосін Іван Васільевіч, камандуючым 1901 самаходнага артылерыйскага палка - папалкоўнік Зірка Трафім Фёдаравіч.
У памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны земляках ў 1965 годзе ў Вярэйках быў устаноўлены помнік.