Літаратурная гасцёўня “Паэзія, якая прайшла праз сэрца”

27 октября 2023
Літаратурная гасцёўня “Паэзія, якая прайшла праз сэрца”

27 кастрычніка 2023 года ў школе прайшла сустрэча са знакамітым земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктарам  Георгіевічам Курловічам.  Мерапрыемства прайшло ў форме літаратурнай гасцёўні “Паэзія, якая прайшла праз сэрца”, у якой прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў. Мэта мерапрыемства – папулярызацыя творчасці Віктара Георгіевіча, прывіццё любові да роднага слова, выхаванне маральных якасцей вучняў. У час сустрэчы вучні пазнаёміліся з творчасцю мясцовага паэта, дэкламавалі  яго вершы  са зборнікаў “Пах медуніцы”, “На скрыжаванні восені і лета”. Сам паэт таксама прачытаў свае новыя вершы. Сустрэча прайшла  цікава і запамінальна.